По итогам января Зинаида Скрипелёва из «Улльского» признана лучшим оператором машинного доения

Сельское хозяйство

Вынікі за студзень: у лідарах — Зінаіда Скрыпялёва

«Наша Зінаіда Скрыпялёва па выніках прафсаюзных спаборніцтваў зноў сярод лепшых», — з гордасцю кажа кіраўніцтва КУСГП «Ульскі» пра свайго аператара машыннага даення. У групе Зінаіды Скрыпялёвай, якая на ферме Лявонава-2 працуе і даяркай, і брыгадзірам адначасова, валавы надой за студзень склаў 15810 кг. З працоўнай перамогай Зінаіду павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, уручыла дыплом і падарунак.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *