Рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны, пройдзе з 27 лютага па 24 сакавіка.
Мерапрыемствы акцыі будуць накіраваны на навучанне насельніцтва дзеянням пры сігнале «Увага ўсім!» і правілам бяспекі жыццядзейнасці. Акцыя будзе праходзіць у два этапы: з 27 лютага па 10 сакавіка работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях нададуць увагу ўстановам адукацыі — правядуць мерапрыемствы з дзецьмі, педагогамі і бацькамі. З 14 па 18 сакавіка ў акцыі задзейнічаюць жыхароў інтэрнатаў, працоўныя калектывы, наведвальнікаў месцаў масавага знаходжання людзей, – адзначылі ў РАНС.
Ратавальнікі падрыхтавалі для ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі разнастайныя цікавыя і карысныя мерапрыемствы, падчас якіх можна будзе набыць каштоўныя веды па бяспецы жыццядзейнасці і атрымаць добры настрой.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.