Будущий защитник Отечества – кадет Илья Римша

Молодёжь

Жыццё – Бацькаўшчыне, сэрца – даме, гонар – нікому!

Дзень абаронцаў Айчыны адзначаюць не толькі ветэраны і ваеннаслужачыя, але і тыя, хто толькі заўтра стане ў ваенны строй. Размова пра маленькіх герояў, якія ў юным узросце надзелі пунсовыя пагоны. Сваіх герояў выхоўвае Полацкае кадэцкае вучылішча, дзе вучацца юнакі і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі. Ёсць сярод іх і хлопцы з нашага раёна.

 

Ілья Рымша пасля заканчэння 7 класа Обальскай сярэдняй школы вырашыў паступіць у Полацкае кадэцкае вучылішча. Стаць кадэтам яму параіла маці. Хлопчык зацікавіўся, наведаў вучылішча ў дзень адчыненых дзвярэй. Пасля гэтага дакладна вырашыў, што павінен стаць кадэтам.

“Ілья ўмее аб’яднаць вакол сябе аднакласнікаў, праявіць ініцыятыву. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вучылішча, – расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце вучылішча Лаўрыновіч Іна Сяргееўна. – Адначасова ён вельмі тактычны, сціплы малады чалавек. З упэўненасцю магу сказаць, што ўсе свае планы Ілья рэалізуе і даб’ецца высокіх вынікаў на абранай ніве”.

«Полацкае кадэцкае вучылішча – гэта месца, дзе пануе сапраўднае кадэцкае сяброўства, узаемавыручка і любоў да Бацькаўшчыны, – дзеліцца Ілья. – Тут замест «Здравствуйте» гучыць «Здравие желаю», а на перапынку ніхто не ўспамінае пра смартфоны. Тут цэняцца жывыя зносіны, пасля заняткаў кадэты не спяшаюцца дадому, яны займаюцца страявой і агнявой падрыхтоўкай, фізкультурай, барацьбой, вучацца танцаваць. У вучылішчы арганізавана самападрыхтоўка па выкананні дамашняй работы, якое кантралююць афіцэры-выхавальнікі. Летам на базе 337 зенітна-ракетнага палка́ праходзяць вучэбна-палявыя зборы».

Выпускнікі кадэцкага вучылішча маюць льготы пры залічэнні ва ўніверсітэт. Тыя, хто закончыў навучальны год на сем балаў і вышэй па ўсіх прадметах, могуць паступіць ў ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта без уступных іспытаў. Тым больш, ва ўстановах адукацыі сістэмы нацыянальнай бяспекі разам з ваеннай спецыяльнасцю рабяты атрымліваюць і грамадзянскую.

Ілья Рымша сёлета заканчвае Полацкае кадэцкае вучылішча. Наперадзе – вучоба ў вышэйшай навучальнай установе. Адназначна гэта будзе ваенная спецыяльнасць.

Ульяна РЫМША,

студэнтка 3-курса ВДУ імя П. М. Машэрава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *