В Шумилинском районе 485 свободных земельных участков

Вопрос-Ответ

Фото носит иллюстративный характер.

Свабодных участкаў – амаль паўтысячы

Спецыялісты аддзела землеўпарадкавання райвыканкама падлічылі, што ў мінулым годзе ў прыватную ўласнасць было набыта 9 зямельных участкаў. З аўкцыёнаў прадалі пяць участкаў у Непаротах, Башнях, Надзежыне і Рыпіншчыне. Без аўкцыёну людзі набылі восем участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома – у Обалі, Баёўцы, Непаротах, Валатоўках.

На сённяшні дзень усяго ў раёне свабодных 485 участкаў. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела Зоі Гар-эленкавай, прадастаўляюцца яны там, дзе ёсць інжынерна-транспартная інфраструктура (электрычнасць, пад’яз-ныя шляхі, водазабеспячэнне). 35 з іх – у Шуміліне, 23 – у г. п. Обаль. Самая вялікая колькасць свабодных участ-каў – на тэрыторыі Обальскага і Лаўжанскага сельсаветаў (па 77 і 76 адпа-ведна), у Мішневіцкім сельсавеце – 75. На тэрыторыі Светласельскага сельсавета можна выкупляць 49 участкаў, Мікалаеўскага – 47, Дабейскага – 38, Каўлякоўскага – 36, Сіроцінскага – 29.

У Шуміліне свабодныя ўчасткі размешчаны на вуліцах Сонечная, Беларуская, Ільінская, Заходняя, Дубасарскага, Кандраценкі, Тарфяная, Прамысловая, завулках Дабееўскі, Будаўнічы, Механічны. Па цане яны крыху адрозніваюцца (чым бліжэй да райцэнтра – тым даражэй). Самы танны – на вул. Тарфяной і Прамысловай – каштуе за сотку 3,79 руб. У асноўным квартале забудовы (вул. Кандраценкі, Дабейская, Дубасарскага, Ільінская, завулак Дабееўскі) – 4,49 руб. за сотку.

У гэтым годзе наконт пакупкі ўчасткаў у землеўпарадкавальную службу па-куль ніхто не звяртаўся. З ліку свабодных участкаў 31 можа быць прадастаўлены ва ўласнасць па выніках правядзення аўкцыёнаў (у Башнях, Непаротах, Надзежыне, Лескавічах, Рыпіншчыне, Грабніцы, Філіпенках, Убоіне, Чэрчыцах і Гародне). Першапачатковая цана выстаўляецца па кадастравым кошце. Калі з’яўляецца некалькі жадаючых – КУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» вядзе таргі. Так, у бліжэйшы час на аўкцыён выстаўляюцца пяць зямельных участкаў у Чэрчыцах і Башнях. Напрыклад, у Башнях першапачатковая цана за 10 сотак – 800 руб., у Чэрчыцах за такі ж участак – 580 руб. Плюс трэба будзе аплаціць за афармленне. Такія ўчасткі для дач праз аўкцыён набываюць у асноўным мінчане, радзей – жыхары Віцебска.

Калі ўчастак знаходзіцца ў Шуміліне, наконт яго набыцця трэба звяртацца да спецыялістаў аддзела землеўпарадкавання райвыканкама, у астатніх выпадках – у мясцовыя сельвыканкамы.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *