Что будут сеять в Шумилинском районе

Сельское хозяйство Экономика

І зерневыя будзем сеяць, і гародніну
На палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна мінулагодняй восенню пасеяна дзевяць тысяч гектараў азімых зерневых. Большую частку – 4707 гектараў – займае азімая пшаніца. Расце і 2200 гектараў азімага рапсу.
Але ж вясной на механізатараў кладзецца не меншая нагрузка: трэба засеяць 8400 гектараў яравых зерневых і зернебабовых. На палетках раёна будзе расці пшаніца, ячмень, авёс. Як расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці С. П. Басаў, плануюць пасеяць дзве тысячы гектараў яравога рапсу, 4700 гектараў кукурузы. “Шумілінскі льнозавод” мяркуе вырошчваць лён на 800 гектарах, а ў СФГ “Крыніца” пасадзяць дзвесце гектараў бульбы.
Асаблівая ўвага сёлета ўдзяляецца зернебабовым – крыніцы бялку. І ў раёне зноў успомнілі пра лубін. “Заключылі дагавор з “Аблнасентравамі” на пастаўку насення лубіну і гароху, – гаворыць Сяргей Пятровіч. – Гэтыя расліны карысныя і для жывёл, і глебу азотам абагачаюць”. Сёлета ў раёне будуць вырошчваць і гародніну. Дзесяць гектараў капусты, морквы і сталовых буракоў – будзе расці ў “Крыніцы”. Акрамя гэтага, пяць гектараў морквы мяркуюць вырошчваць у “Мішневічах”, столькі ж сталовых буракоў – у “АграБаравінцы”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *