Служба 102: факты и цифры за прошедшую неделю

Происшествия

Выяўлена 16 адміністрацыйных правапарушэнняў, 6 –за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах, 5 –за дробнае хуліганства, 2 за дамашняе насілле, па аднаму –за нявыхад абавязанай асобы на работу і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Праведзена адпрацоўка 39 жыхароў раёна, якія стаяць на прафілактычным уліку ў РАУС за правапарушэнне ў быце. Праверана і адпрацавана больш за 30 месцаў зборышч асоб асацыяльных паводзін.

Па лініі інспекцыі па справах непаўналетніх праверана 16 падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Выяўлены 4 факты сямейнай неблаганадзейнасці, інфармацыя накіравана ў аддзел па адукацыі райвыканкама.

Адбыліся 7 дарожна-транспартных здарэнняў, у 2-х з іх пацярпелі людзі.

Выяўлены 84 парушэнні правілаў дарожнага руху (24 –за перавышэнне хуткасці, 2 –за кіраванне без правоў). Правілы дарожнага руху парушылі 14 пешаходаў, 12 з іх не былі пазначаны святловяртальнымі элементамі ў цёмны час сутак.

Падзеж

Па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да службовых асоб аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія ў перыяд з 2021 па 2022 год уносілі заведама ілжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы аб падзяжы жывёлы. Згодна з ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Службовы падлог» службовым асобам пагражае абмежаванне волі да двух гадоў або яе пазбаўленне на той жа тэрмін.

Грошы

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да неўстаноўленага злачынцы, які шляхам несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі жыхаркі райцэнтра з карт-рахунка «Беларусбанка» ўкраў 500 рублёў. Злачынцу пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.

Са зводак ДАІ

Разварот

Жыхар Віцебска, які ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк на «Фордзе», ля Мікіціхі ажыццявіў разварот з правай абочыны па ходу руху, не падаў сігнал ветлавым указальнікам паварот адпаведнага накірунку і стварыў перашкоду і небяспеку для дарожнага руху. У выніку адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Isuzu», якім кіраваў жыхар абласнога цэнтра (ехаў у бок Полацка). Вадзіцель «Форда» з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены на лячэнне ў абласную бальніцу. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

У кювеце

На аўтадарозе Р-20 (паміж в. Беркавічы і г. п. Обаль) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель аўтамабіля «Рэно-Сандэра» (жыхар абласнога цэнтра) падчас руху не ўлічыў слізкую дарогу пасля снегападу. У выніку вадзіцель дапусціў занос і з’ехаў у кювет. Складзены адміністрацыйны пратакол.

Ля в. Мазекі на аўтадарозе Р‑20 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель аўтамабіля «Фальксваген» не ўлічыў складаных умоў надвор’я, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет.

У гэты ж дзень і каля Обалі адбылося ДТЗ. Вадзіцель аўтамабіля «Дачыя Сандэра» не разлічыў хуткасць, дапусціў занос і з’ехаў у кювет. Людзі не пацярпелі, аўтамабілю патрабуецца рамонт.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *