Шумилинские строители работают на возведении ФОКа в Лепеле

Экономика

Восенню мінулага года ў Лепелі пачалося будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага цэнтра з басейнам. Сёлета ў ліпені спартыўны аб’ект павінен прыняць першых наведвальнікаў. Тэрміны работ надта сціслыя, таму на лепельскай будоўлі акрамя мясцовых удаўнікоў шчыруюць рабочыя з Бешанковіч, Верхнядзвінска, Віцебска, Шуміліна.

На спецыяльных работах у Лепелі

– Шумілінская ПМК‑70 выконвае на аб’екце спецыяльныя работы, –расказвае намеснік дырэктара-галоўны інжынер Раман Карасёў. – Мы ў адказе за каналізацыйную сістэму, водаправод, электра –і цеплазабеспячэнне, вентыляцыю. Прычым нашы работы – як падвядзенне ўсіх сістэм да новабудоўлі, так і праца ўнутры будынка.

Спецыяльныя работы –даволі спецыфічны і адказны фронт работы. Тут павінна быць і спецыяльная тэхніка, і прафесійныя кадры, і дазволы-ліцэнзіі розных арганізацый. Усё гэта ў Шумілінскай ПМК‑70 ёсць, таму заказчыкі і запрашаюць шумілінскіх будаўнікоў для выканання такіх работ.

На сённяшні дзень на будоўлі ў Лепелі задзейнічаны 3 адзінкі тэхнікі прадпрыемства. «Спецыфіка работ у тым, што працуем ля шматкватэрных дамоў, –адзначае Раман Карасёў. –Для пракладкі трас перакопваем дарогі, разумеем, што ад нашай разваротлівасці залежыць дабрабыт многіх лепяльчан, таму імкнёмся працаваць зладжана і аператыўна, кааб дарожны рух быў адноўлены як мага хутчэй».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *