Депутат областного Совета Александр Капшуль провёл приём в агрогородке Никитиха Шумилинского района

Общество

Са словамі падзякі

На мінулым тыдні, 19 студзеня, наш раён наведаў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 38 Аляксандр Капшуль, дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт», і правёў у будынку СУП «Лаўжанскае» асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

На прыём да Аляксандра Георгіевіча прыйшлі двое кіраўнікоў навучальных дзіцячых устаноў раёна. Так, загадчыца Мікіціхінскага дзіцячага сада Людміла Барысевіч ад імя калектыва выказала дэпутату шчырыя словы ўдзячнасці за пастаянныя клопат і ўвагу да дзіцячай навучальнай установы. А. Г. Капшуль не першы год дапамагае садку. У ліку апошніх прэзентаў – пральная машына і малая архітэктурная форма. У сваю чаргу дэпутат абяцаў і надалей па магчымасці падтрымліваць установу.

Падзякаваць асабіста і перадаць словы ўдзячнасці ад усяго калектыва прыехаў на прыём дырэктар Обальскай сярэдняй школы Аляксандр Сачыўка. Дэпутат абласнога Савета зрабіў школе да 120-годдзя шыкоўны падарунак –установа атрымала спонсарскую дапамогу ў суме 20 тысяч рублёў, на якія набыла два мульціборды, два вялікія тэлевізары і прамысловую бульбачыстку для школьнага харчаблоку.

Пасля прыёму Аляксандр Капшуль азнаёміўся з работай сельгаспрадпрыемства, пагутарыў з калектывам.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *