Алкоголь и домашнее насилие. Что делать? Советы психолога

Общество Происшествия Семья

Алкаголь і дамашні гвалт. Усё ўзаемазвязана

Алкаголь разбурае сем’і  – пацвярджэнне гэтаму факту доўга шукаць не прыйдзецца. Агледзьцеся! У вашым асяродку ёсць хоць адна сям’я, якая распалася або якая знаходзіцца на мяжы распаду! Хтосьці паспрабуе запярэчыць: «Я п’ю, і ў нашай сям’і ўсё добра!». Але ці так гэта на самой справе? Калі вы прыходзіце дадому «пад мухай», вы не ловіце на саб еасуджальны погляд жонкі? А калі ў сям’і п’е жанчына? Ваша жонка і маці вашых дзяцей?

Распад сям’і з-за алкаголю сам па сабе страшны, але змена псіхікі дзяцей з-за алкаголіка ў сям’і –яшчэ больш жудасна. Пітушчы бацька падае прыклад сваім дзецям, сваімі паводзінамі закладваючы ў іх матрыцу паводзін на ўсё жыццё. У дзіцяці ў падсвядомасці адкладваецца паняцце, што паводзіны п’янага чалавека – гэта норма, ужыванне алкаголю – норма. Акрамя таго што алкаголь разбурае фізічнае здароўе дзіцяці, ён выразна прыводзіць да дэфармацыі псіхікі дзяцей.

Мужчыны, якія жывуць з жанчынамі-аматаркамі выпіць, часта імкнуцца апраўдаць свой гвалт як спосаб кіраваць жанчынамі, калі тыя п’яныя. Няўменне жанчыны адмовіцца самастойна ад залежнасці ніколі не павінна з’яўляцца апраўданнем гвалту для крыўдзіцеля.

Аб’ектам хатняга насілля могуць быць любыя члены сям’і. Вылучаюцьтры тыпы сямейнай жорсткасці:

  • з боку бацькоў у адносінах да дзяцей,
  • з боку аднаго з сямейнай пары ў адносінах да другога,
  • з боку дзяцей і ўнукаў у адносінах да састарэлых сваякоў.

Часцей за ўсё спачатку выяўляецца псіхічны гвалт, які ў пэўны момант дапаўняецца рознымі па ступені цяжкасці фізічнымі дзеяннямі, а затым гэта можа перарасці ў фізічны або сексуальны гвалт.

Крызісную сітуацыю можна  папярэдзіць, калі быць больш уважлівымі да сваіх родных і блізкіх. Пры падазрэнні на тое, што ваш блізкі перанёс гвалт, неабходна звяртацца за дапамогай да спецыялістаў. У нашым раёне працуюць тэлефоны «гарачай лініі» 5-57-22, 5-57-50 (Шумілінская ЦРБ), 5-71-98 (Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) або 102, дзе вы можаце атрымаць дапамогу і падтрымку.

Ларыса ЗАБАЎСКАЯ, загадчыца аддзялення ТЦСАН.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *