Активисты БРСМ принимают участие в акции «От всей души»

Молодёжь Общество

З клопатам пра пажылых

Волонтёры «Доброго сердца» из первичной организации БРСМ Никитихинской СШ помогают ветерану педагогического труда А. И. Буйнову.

Як расказала першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, маладыя валанцёры Шуміліншчыны ў рамках эстафеты дабра прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы», якая праходзіць у гэтыя дні па ўсёй краіне, і аказваюць дапамогу пажылым людзям і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, ветэранам і іншым уразлівым групам насельніцтва.

Валанцёры «Добрага сэрца» пярвічных арганізацый ГА БРСМ дапамагаюць у расчыстцы снегу, нарыхтоўцы дроў – справах, з якімі пенсіянерам і  адзінокапражываючым цяжка справіцца самім.

У райкаме ГА БРСМ працуе «гарачая лінія» – 5-17-24, на якую можна падаць заяўку аб дапамозе.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *