6 студзеня раённы цэнтр культуры запрашае на дабрачынны канцэрт «Напярэдадні Ражаства».
У фае РЦК будзе арганізавана дабрачынная акцыя «Ёлка дабрыні», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.
У акцыі возьмуць удзел раённая арганізацыя ГА «Беларускі Фонд міру», раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, Храм Мікалая Цудатворцы, райкам ГА БРСМ, раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы цэнтр дзяцей і моладзі і інш.
Пачатак мерапрыемства ў 16.00. Уваход платны, сабраныя сродкі будуць накіраваны на дабрачынныя мэты.