«Чорны кот – шчаслівы год!»
Шчыра прызнацца, мы не думалі, што ў нашых чытачоў столькі чорных пушыстых любімчыкаў! А дарэмна. І гаспадары, хутчэй за ўсё, будуць спрачацца са словамі некалі папулярнай песні «Говорят, не повезет, если черный кот дорогу перейдет…». Іх каты і трусы прыносяць ім толькі задавальненне, уцеху і радасць.
А яшчэ, калі верыць гараскопам, у 2023 годзе яны прынясуць сваім уладальнікам удачу, багацце і працвітанне.
Больш за тры дзясяткі фотаздымкаў даслалі нашы чытачы на фотаконкурс, з усімі прэтэндэнтамі на перамогу можна было азнаёміцца на афіцыйным сайце газеты і ў нашых сацыяльных сетках.
Выбіраць трох пераможцаў, між іншым, было складана і рэдакцыі газеты, і спонсарам конкурсу – гаспадарам магазіна «Ральф» і ветэрынарнай лячэбніцы «ВетСвет». Улічваючы ўмовы конкурсу, прынята рашэнне прызнаць лепшымі фотаздымкі «Ульяна і трус Сямён» Алены Барысавай з аг. Мішневічы, «Кошка Багіра» Надзежды Дзмітрыевай з Шуміліна і «Кот Барыс віншуе з надыходзячым Новым годам» Святланы Чартковай з райцэнтра.
Пераможцы конкурсу атрымаюць сертыфікаты: А. Барысава – ад магазіна «Ральф» (ІП С. Галуза), Н. Дзмітрыева – ветлячэбніцы «ВетСвет, С. Чарткова – падпіску на газету «Герой працы» на 3 месяцы.
Вялікі дзякуй усім за актыўнасць, за тое, што далі магчымасць у гэтыя пераднавагоднія дні любавацца чорнымі прыгажунамі.
З надыходзячым! Усім – удачы і працвітання!