Что мы знаем про Новый год, выясняли на «Новогоднем серпантине» в Шумилинском районном центре культуры

Культура Молодёжь

Ці ўсё мы ведаем пра Новы год, высвятлялі на «Навагоднім серпанціне» 16 снежня

Падчас правядзення апошніх «Гульняў розуму», што прайшлі восенню, Аліна Траццякова з каманды-пераможцы «Дзяўчаты» выказала прапанову, каб падобныя інтэлектуальныя гульні праводзіліся часцей. Прапанова пачутая. Напярэдадні навагодніх святаў раённы цэнтр культуры, райкам ГА БРСМ і раённае аб’яднанне прафсаюзаў правялі для працоўнай моладзі інтэлектуальную гульню «Навагодні серпанцін».

Інтэлектуальныя спаборніцтвы яўна прыйшліся даспадобы шумілінцам: за званне лепшых змагаліся 8 каманд, пераважна каманды арганізацый і прадпрыемстваў раёнаў, хаця былі і зборныя калектывы.

Першы этап  – «Свая гульня». Нягледзячы на тое, што тэматыка пытанняў тычылася Новага года, камандам прыйшлося нялёгка.  Кемлівасць, эрудыцыя, а часам інтуіцыя дапамагала ўдзельнікам знаходзіць правільныя адказы.

Удалы ход – у перапынку паміж раўндам быў арганізаваны музычны батл: вядучы называў пэўны колер ці слова (пераважна звязанае з Новым годам), а каманды спявалі радкі песні з гэтымі словамі. Атрымалася лёгкае музычнае шоў.

Усё вырашыў брэйн-рынг. Тут ужо былі больш складаныя пытанні. Ачкі атрымлівалі толькі тыя, хто быў дасведчаны ў розных сферах навагодніх і калядных святаў. Як вынік – адказы на некаторыя пытанні станавіліся сапраўдным адкрыццём.

Перамагла на гульні каманда «Камунальнік» УП ЖКГ. Усе ўдзельнікі атрымалі навагоднія падарункі.

Аляксандр  ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *