Одинадцатиклассники Шумилинской СШ №1 побывали на экскурсии в райотделе Следственного комитета

Молодёжь Образование

Адзінаццацікласнікі  Шумілінскай СШ №1 пабывалі на экскурсіі ў раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У ролі экскурсавода выступіў намеснік начальніка аддзела Віталь Ішчук.

  «Пра прафесію следчага вы ведаеце з кінафільмаў. Ім можа стаць дапытлівы і камунікабельны чалавек, які здольны праз некалькі хвілін гутаркі зрабіць даверлівую і зацікаўленую атмасферу, – адзначыў намеснік начальніка. – Гэта вельмі цікавая, але складаная прафесія. Вы толькі ўявіце, што следчаму па маленькіх крупінах прыходзіцца аднаўляць падзеі, шукаць і знаходзіць ісціну».

Віталь Ішчук паказаў крымінальную справу пра забойства, якое было здзейснена ў 1999 годзе, расказаў, як вялося следства і па якіх доказах быў устаноўлены забойца.

Цікаўнасць у адзінаццацікласнікаў выклікаў чамадан эксперта-крыміналіста і яго магчымасці. Следчыя аддзела паказалі, як знаходзяцца сляды злачынства, так званыя «пальчыкі».

Атрымаць прафесію можна на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС. «Для паступлення трэба звярнуцца да нас ў райаддзел для накіравання, паспяхова закончыць школу, здаць іспыты па беларускай ці рускай мовах, грамадствазнаўстве і замежнай мове, – падкрэсліў  Віталь Васільевіч. –  У вас ёсць яшчэ час вызначыцца, бо накіраванне можна ўзяць да 15 красавіка».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *