Навагодняя дабрачынная акцыя«Нашы дзеці» стартуе 15 снежня ў Шумілінскім раёне

Главное Новости Общество

 

  З 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023 года ў Беларусі па традыцыі пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

Сёння, 15 снежня, акцыя «Нашы дзеці» стартуе і на Шуміліншчыне. Старт навагодняй дабрачыннай акцыі ў нашым раёне дадуць  святочныя праграмы ва ўстановах адукацыі.
Акцыя дазваляе сфакусіраваць увагу органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў на праблемах дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і аказаць ім канкрэтную дапамогу, а таксама заахвоціць найбольш годных, таленавітых дзяцей, якія дасягнулі поспеху ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці.
Дзяцей у кожным кутку краіны чакае яркая і насычаная праграма. Для маленькіх жыхароў Шуміліншчыны таксама падрыхтавана шмат цікавага.  Пройдуць дабрачынныя святочныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот, дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў і інш.
Традыцыйна напярэдадні Новага года агні запаляць дабрачынныя ёлкі.
22 снежня ў 10.30 выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі чакае навагодні ранішнік «Краіна навагодніх цудаў».
27 снежня ў 10.00 у Шумілінскім раённым цэнтры культуры пройдзе раённая дабрачынная ёлка са спектаклем-казкай «Зачараваная Снягурка» і забаўляльнай праграмай «Навагодні дэтэктыў».
28 снежня ў 10.00 выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка чакае ў госці фізкультурна-аздараўленчы цэнтр на промаакцыю «У рытме Новага года».
У гэты  ж дзень у 11.00 дабрачынаня ёлка «Навагодняя мішура» для дзяцей-інвалідаў будзе ладзіцца ў ТЦСАН.
29 снежня ў 15.00 навагодняе свята «Адкрывае Новы год казачныя дзверы» запросіць выхаванцаў Обальскага сацыяльнага прытулка.
30 снежня ў 15.00 ранішнік «Па слядах Дзеда Мароза» пройдзе ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.
Прымуць шумілінскія дзеці ўдзел у абласной і рэспубліканскай дабрачынных ёлках.
Да правядзення дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» далучацца грамадскія аб’яднанні, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў. Паўдзельнічаць у акцыі можа кожны. Актыўны ўдзел у акцыі «Нашы дзеці», аказанне матэрыяльнай дапамогі – гэта добрая высакародная справа, якая дазволіць акружыць дзяцей увагай і клопатам, падарыць ім сапраўднае чароўнае свята.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *