Местные автодороги и автобусные остановки работники ДРСУ №204 расчищают постоянно

Главное Новости

І дарогі чысцяць, і прыпынкі

  На мінулым тыдні не было скаргаў наконт расчысткі дарог мясцовага значэння. У выхадныя намяло столькі сумётаў, што службы не паспявалі спраўляцца. Раніцай у панядзелак нават некаторыя школьныя аўтобусы праязджалі з цяжкасцю.

«Зіма не была для нас нечаканасцю, мы рыхтаваліся да яе загадзя і былі гатовы да любых капрызаў надвор’я, – кажа галоўны інжынер ДРБУ-204 Аляксандр Фурсін. – Падчас снегападаў работу арганізавалі ў дзве змены – нашы механізатары, грэйдэрысты, вадзіцелі працавалі па 12 гадзін у суткі. А ў выхадныя прыцягнулі да работы памочнікаў – трактары з КУП БАН і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, бо сваімі сіламі фізічна не паспявалі справіцца з такім аб’ёмам работ. На расчыстку выехалі чатыры грэйдэры, столькі ж трактароў і тры МАЗы з лапатамі. За дзень паспявалі расчышчаць амаль дзвесце кіламетраў дарог. Перш-наперш пачыналі з накірункаў, дзе ходзяць рэйсавыя і школьныя аўтобусы, куды прыязджае аўтамагазін. З пачатку выпадзення снегу сіламі прадпрыемства было пачышчана больш за 600 кіламетраў аўтадарог. Паралельна пасыпалі дарогі пясчана-салявой сумессю. Чатыры МАЗы рассыпалі за дзень да 60 тон».

Пасля прачысткі дарог узяліся за работу на аўтобусных прыпынках. На балансе ДРБУ-204 74 павільёны і 136 пляцовак для прыпынкаў грамадскага транспарту. Па магчымасці стараліся пачысціць тэхнікай, але ж у павільёне і непасрэдна ля яго не абысціся без ручной работы. Таму трое дарожных рабочых аб’язджаюць аўтобусныя прыпынкі і расчышчаюць снег шуфлямі. За дзень паспяваюць пачысціць паўтара дзясятка павільёнаў і пляцовак. Чысцяць і тратуары на мастах на цэнтральных дарогах Обаль-Полацк, Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні (там іх сем).

Ля прачышчаных павільёнаў і мастоў можна ўбачыць конусы пясчана-салявой сумесі – іх развозяць дарожнікі на выпадак галалёду. Зіма ўся яшчэ наперадзе, і чаго чакаць ад яе – невядома.

Расчыстка ад снегу – не толькі клопат дарожнікаў, а і наш агульны. Пра ачыстку падходаў і пад’ездаў да прадпрыемстваў і арганізацый павінны паклапаціцца самі работнікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *