Вестник КГК. Долги за дизтопливо и снос неиспользуемых зданий

Вестник Комитета госконтроля

Даўгі за паліва

Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці забяспечана прыняцце мер па пагашэнні сельгасарганізацыямі запазычанасці ў суме 455 тысяч рублёў за атрыманае імі дызельнае паліва.

Супрацоўнікі дзяржкантролю ўстанавілі, што ў вобласці не ў поўным аб’ёме выконваецца распараджэнне Кіраўніка дзяржавы ў частцы аплаты да 1 жніўня 2022 года за дызельнае паліва, выдзеленае сельгасарганізацыям для правядзення палявых работ. На 1 кастрычніка запазычанасць за паліва складала больш за 610 тыс. руб., у тым ліку арганізацый АПК у Полацкім раёне – 126 тыс. руб., Шумілінскім – 125 тыс. руб., Міёрскім – 298 тыс. руб., Лепельскім – 3 тыс. руб., Віцебскім – 65 тыс. руб. У выніку прынятых мер пратэрмінаваная запазычанасць пагашана ў суме 455 тыс. руб. Пытанне застаецца на кантролі Камітэта вобласці да поўнага пагашэння запазычанасці.

 

Будынкі – пад знос, зямлю – у абарот

КДК вобласці прыняў меры па актывізацыі работы па зносе непрыдатных і неэксплуатуемых будынкаў і збудаванняў сельгасарганізацый з уцягваннем у сельгасабарот вызваленых зямель.

З мэтай выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў па зносе непрыдатных і неэксплуатуемых будынкаў і збудаванняў сельгасарганізацый, па якім у 2022 годзе ў вобласці запланавана знесці 136 збудаванняў. За 9 месяцаў знесена толькі 46 аб’ектаў (34% ад плана).

У Гарадоцкім, Докшыцкім, Сенненскім раёнах работа па зносе не вялася. У шэрагу раёнаў работы вяліся нізкімі тэмпамі: ва Ушацкім знесена 3 з 25 аб’ектаў, у Шумілінскім – 3 з 17, Талачынскім – 2 з 12, Браслаўскім – 2 з 10.

Камітэт вобласці прапанаваў адпаведным райвыканкамам прыняць меры па зносе 89 аб’ектаў і ўцягванні ў сельскагаспадарчы абарот вызваленых пасля гэтага зямель. Пра вынікі кантрольна-аналітычных матэрыялаў праінфармаваны Віцебскі аблвыканкам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *