Торговля в Шумилино к встрече Нового года готова!

Актуалии Новости Экономика

Пасля шопінгу па шумілінскіх магазінах можна ўпэўнена сказаць: да Новага года рыхтуюцца ўсе гандляры! І даюць магчымасць жыхарам раёна стварыць навагоднюю казку ў сябе дома.

Дзе купіць елку і навагоднія цацкі?

Напэўна, самы багаты магазін на ёлачныя цацкі – гэта «Тры цаны». Ад колькасці рознакаляровых набораў навагодніх цацак тут вочы разбягаюцца, ёсць багаты выбар дожджыку, а таксама некалькі відаў штучных ёлак (зялёных і белых), электрагірлянды. Так што можна набыць адразу ўвесь навагодні камплект.

Багаты асартымент штучных ёлак і ўпрыгожанняў да іх у магазіне «Фікс-прайс». Тут таксама цацкі прадаюцца наборамі, ёсць шкляныя шпілі на ёлку, гірлянды, навагоднія дэкарацыі і сімвал года – кот, якогаможна і на ёлку пасадзіць, і падарыць як сувенір.

У мінулую пятніцу завезлі навагоднюю ілюмінацыю, штучныя сосны розных памераў у магазін «Гаспадар», а дожджык і цацкі тут з’явіліся ў продажы амаль два тыдні таму.

Навагоднія падвескі, цацкі, каўпакі і іншыя ўпрыгажэнні прапанавалі нам у магазіне «Востраў чысціні». Такі ж тавар, а разам з ім штучныя сосны розных памераў, можна выбраць і ў магазіне «Ёршык».

Самая танная штучная елка вышынёй 60 см у шумілінскіх магазінах каштуе каля шасці рублёў. Самыя дарагія – штучныя сосны, яны прыгожыя і пушыстыя (вышынёй паўтара метра каштуюць 60 рублёў).

Прадстаўлены навагодні асартымент і ў магазінах «Еўраопт», «Санта». Практычна ва ўсіх харчовых магазінах можна выбраць і салодкі падарунак на любы густ і кішэню.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *