12 снежня стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год!»

Безопасность Общество

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі.   Акцыя пройдзе з 12 па 30 снежня ў 3 этапы.

На першым этапе (з 12 па 16 снежня) мэтавай аўдыторыяй стануць асобы сталага ўзросту. На базе ТЦСАН супрацоўнікі МНС правядуць гутаркі па асновах бяспекі жыццядзейнасці з выкарыстаннем конкурсаў і віктарын.

На другім этапе (з 19 па 23 снежня) ратавальнікі падораць свята навучэнцам школ, устаноў пазашкольнай работы, дамам сямейнага тыпу. У госці да дзятвы змогуць прыехаць пажарны Дзед Мароз і Снягурка, якія нагадаюць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул: як паводзіць сябе на лёдзе, як карыстацца піратэхнікай;

На трэцім этапе (з 26 па 30 снежня) фінальныя мерапрыемствы пройдуць у месцах продажу піратэхнічных вырабаў і месцах з масавым знаходжаннем лю-дзей, дзе пажарны Дзед Мароз, Снягурка і ратавальнікі правядуць з пакупнікамі гутаркі.

Каб Новы год прайшоў без здарэнняў, неабходна памятаць і выконваць правілы бяспекі. Галоўнае: не выкарыстоўвайце піратэхнічныя вырабы каля ёлак, трымайце ўключанай навагоднюю гірлянду не больш за 2 гадзіны. Упрыгожвайце ёлку незгаральнымі цацкамі і мішурой.

І няхай навагоднія святы пройдуць ярка і бяспечна!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *