Модернизация электросетей в Шумилиснком районе открывает возможность подключения электроотопления в сельской местности

Новости Экономика

Як ацяпляць свой дом – справа асабістая. Калі ў населеным пункце праведзены газ ці ёсць цэнтралізаванае ацяпленне, вялікіх пытанняў няма. Калі гэтых даброт цывілізацыі няма, застаецца ў арсенале пячное ацяпленне.

 Новыя магчымасці вяскоўцаў

 У 2019 годзе на Шуміліншчыне з’явілася магчымасць ацяпляць жыллё з дапамогай электрычнасці і з кожным годам такі варыянт набірае усё большую

папулярнасць. Зараз у раёне ацяпляюць свае дамы электрычнасцю 90 гаспадароў, з іх 10 – у Шуміліне.

Мадэрнізацыя электрычных сетак

 Сёлета 130 жыхароў вёсак Шумілінскага раёна выказалі намер правесці электраацяпленне, у 100 грамадзян такая магчымасць існуе. «На жаль, ёсць выпадкі, калі мы адмаўляем, бо існуючыя электрычныя сеткі не вытрымаюць нагрузак, – расказвае галоўны інжынер Шумілінскага РЭС Уладзімір Волкаў. – Справа ў тым, што электрычныя лініі былі пабудаваны яшчэ ў савецкія часы. Тады прадугледжвалася 3,5 кВт на адзін жылы дом. А пры ацяпленні электрычнасцю трэба дадаваць па 0,6-0,8 кВт на кожныя 10 квадратных метраў. У сувязі з гэтым «Віцебскэнерга» праводзіць рэканструкцыю электрасетак, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне. Асабліва актыўна ідзе рэканструкцыя на сяле».

Сёлета Шумілінскі РЭС рэканструяваў 3,5 км электрычных ліній у вёсцы Добрына. Падчас работ была ўстаноўлена новая трансфарматарная падстанцыя, заменена старая. Работы вяліся за кошт уласных сродкаў «Віцебскэнерга». Па словах Уладзіміра Волкава, пасля рэканструкцыі жыхары вуліц Першамайская, Пралетарская, Кастрычніцкая могуць смела звяртацца за выдачай тэхнічных умоў для ацяплення дамоў і падагрэву гарачай вады электрычнасцю.

Як расказаў начальнік вытворча-тэхнічнай групы РЭС Ігар Лапавухаў, жыхары Добрына пачалі актыўна пераходзіць на сучасны абагрэў жылля. На пачатак каляндарнай зімы 11 гаспадароў ужо карысталіся электраацяпленнем. Яшчэ пяць вяскоўцаў атрымалі тэхнічныя ўмовы.

– Упершыню пра абагрэў дома электрычнасцю пачуў па тэлебачанні. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказваў пра Беларускую АЭС, пра магчымасці, што адкрываюцца для беларусаў, сярод якіх і ацяпленне жылля электрычнасцю, – расказаў Яўген К., які ў Добрыне адным з першых пасля рэканструкцыі электрасетак перавёў дом на электраацяпленне. – Пачаў вывучаць пытанне і прыйшоў да высновы, што гэта будзе выгадна. Дзесьці паўтара года таму звярнуўся ў Шумілінскі РЭС, каб даведацца, ці існуе тэхнічная магчымасць для падключэння. Тады мне адмовілі. Але як толькі ў нашай вёсцы завяршылі рэканструкцыю, я зноў патэлефанаваў у РЭС і мяне накіравалі ў «адно акно» райвыканкама. Праз 2,5 месяца я правёў электраацяпленне. Гэта проста шыкоўна. Націснуў на кнопку – і гатова. Праз інтэрнэт магу рэгуляваць тэмпературу ў доме. Можна сям’ёй паехаць куды-небудзь і не хвалявацца, што дом размарозіцца.

 

Зараз завяршаецца рэканструкцыя электраліній у вёсцы Непароты, якая распачалася ў верасні. Усяго тут заменена 2,2 км паветраных ліній, рэканструявана адна трансфарматарная  падстанцыя, пабудавана другая. У РЭС ёсць запыты ад 25 жыхароў вёскі Непароты, якія жадаюць устанавіць электраацяпленне. Цяпер справа за імі.

У кастрычніку работы па замене паветраных ліній пачаліся ў Мішне-вічах. Да канца года неабходна замяніць 2,7 км ліній электраперадач. Гэта дазволіць значна павялічыць прапускныя магчымасці элекрасетак. У тым, што і тут знойдуцца жадаючыя перавесці жыллё на электраацяпленне, можна не сумнявацца.

Як адзначыў Уладзімір Волкаў, зараз рыхтуецца праектная дакументацыя на рэканструкцыю электрасетак у вёсцы Гародна. Плануецца, што ў наступным годзе рэканструкцыя таксама пройдзе ў вёсках Сіроціна і Грабніца.

Алгарытм дзеянняў для жадаючых ацяпляць дом электрычнасцю ад  Ігара Лапавухава:

– Электрыфікацыя жылога дома –  адзін з відаў яго рэканструкцыі. Гэта адміністрацыйная працэдура, а значыць, неабходна наяўнасць пэўнай дакументацыі.

 1 Трэба атрымаць узгадненне раёна электрасетак аб тэхнічнай магчымасці

правядзення работ.

2 Пасля атрымання станоўчага адказу з РЭС трэба падаць заяву ў службу «адно акно» райвыканкама  на выдачу дазволу на рэканструкцыю жылога дома.

3 Пасля атрымання дазволу неабходна знайсці падрадчыка, які зробіць праект рэканструкцыі і рэалізуе яго.

4 Калі рэканструкцыя зроблена, спецыялісты «Энергагазнагляду»  правядуць агляд новага электраабсталявання і выдадуць дазвол на падключэнне жылога дома да электрычных сетак.

 Дзяржаўная падтрымка

   Згодна з Указам №127 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2020 года грамадзяне могуць атрымаць ад дзяржавы кампенсацыю пасля  падключэнне жылога дома да электрычных сетак. Для малазабяспечаных і іншых сацыяльна ўразлівых катэгорый яе памер складае 40% кошту падключэння, але не больш чым 80 базавых велічынь. Для астатніх – 20%, але не больш чым 40 базавых велічынь.

  Пра тое, як атрымаць кампенсацыю, падрабязна раскажуць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама ці ў службе «адно акно» райвыканкама. Па словах начальніка аддзела Юліі Зяньковай, з пачатку дзеяння Указа ў раёне кампенсацыю атрымалі 20 чалавек, з іх сёлета – 13. Каб атрымаць кампенсацыю, усе работы павінны быць завершаны і дакументальна пацверджаны актам прыёмкі, які зацвярджаецца рашэннем райвыканкама.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *