Новогодняя благотворительная акция «Наши дети» пройдет с 15 декабря по 15 января

Общество Твори добро

З 15 снежня 2022 па 15 студзеня 2023 года праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

Падчас акцыі прадстаўнікі мясцовых органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна павіншуюць выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дзіцячага дома сямейнага тыпу з Новым годам і калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у рашэнні праблемных пытанняў. да дабрачыннай акцыі далучаюцца грамадскія аб’яднанні і ўсе нераўнадушныя жыхары раёна.

Кожны можа стварыць маленькі цуд для тых, хто асабліва мае ў гэтым патрэбу.

Дзеці, што засталіся без апекі бацькоў вельмі ўдзячныя людзям, якія дораць ім сапраўдны навагодні настрой, дапамагаюць ажыццявіць жаданні.

Па ўсіх пытаннях аказання дабрачыннай дапамогі можна звяртацца па тэлефонах:

5-54-39 – дырэктар СПЦ Уласевіч Юлія Уладзіміраўна,

5-61-33 – намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці-загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулку Крукава Аляксандра Юр’еўна,

5-83-36 – маці-выхавальнік Тярэнцьева Святлана Мікалаеўна.

Юлія УЛАСЕВІЧ, дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *