8 снежня, на аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля в. Хацілава) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам.
49-гадовы мінчанін на аўтамабілі «Крайслер» не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Маздай», якой кіраваў жыхар абласнога цэнтра. У выніку аварыі 40-гадовы віцяблянін загінуў, паведаміў старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС Аляксандр Багданаў. Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: вадзіцелям варта быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі на зімовай дарозе. Трэба ўлічваць, што могуць быць не толькі завеі і сумёты, але і галалёдзіца. Таму рэкамендуецца адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, рэзкіх тармажэнняў і выбіраць хуткасць з улікам стану праезнай часткі.
Людміла ЗУЙКОВА.