До 500 тонн варено-копчёной продукции выпускает цех ООО «Витконпродукт» в Шумилино

Новости Сельское хозяйство

Пяцьсот тон прадукцыі за месяц

Участак варана-вэнджанай прадукцыі забойнага цэха ТАА «Вітконпрадукт» выпускае за месяц 500 тон прадукцыі. Гэта плён агульнай работы 75 чалавек цэха, якія працуюць у дзве змены.

Толькі вараных каўбас у цэху выпускаюць больш за дваццаць відаў  вышэйшага гатунку, першага і другога, а таксама бессартавых. Карыстаецца попытам «доктарская прэміум» «эстонская», «неженка», сасіскі «львяты з сырам». Палюбілі пакупнікі каўбасу «мартадэла», якую ў Шуміліне сталі вырабляць параўнальна нядаўна.

Ёсць і лінейка варана-вэнджаных каўбас – «бутэрбродная», «гурман», «паляўнічая новая». Сярод новай вытворчасці можна назваць рулеты і вяндліну. Карыстаюцца папулярнасцю рулеты «святочны», «сталічны люкс», добра разыходзяцца вяндліна вараная рубленая «нежность» і «італьянская курына». Кожны год распрацоўваюцца новыя рэцэпты, сёлета, напрыклад, мяркуюць выпускаць рулет «царскі».

Кіраўніцтва прадпрыемства ідзе ў нагу з часам, таму распрацаваны рэцэпты для паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання. Гуляш, стэйк, шашлык, каўбаскі з рознымі спецыямі і марынадамі таксама знайшлі сваіх пакупнікоў. Падсмажыў на патэльні – і гатовы абед. Хутка і смачна.

Брэндам участка можна назваць прадукцыю вэнджання – крыло, сцягно, галёнку, спінку, кумпячкі, гузку.

«Уся прадукцыя прадаецца ў 69 фірменных магазінах «Мясная лаўка» у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай абласцях і ў Мінску, два фірменныя магазіны ёсць і ў нашым райцэнтры, – расказаў начальнік цэха Павел Шустроў. – Акрамя гэтага, шумілінскія стэйкі, каўбаскі і рулеты ідуць і на экспарт, у Расійскую Федэрацыю».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *