Очень нужные подарки привезли представители областного красного Креста в Шумилинскую районную больницу

Здоровье Общество

У сераду, 9 лістапада, Шумілінскую цэнтральную раённую бальніцу наведала старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жэланава. Наведванне Шуміліншчыны запланавана ў рамках рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта «Вакцынацыя супраць COVID».

Патрэбныя падарункі ад Чырвонага Крыжа

«Акрамя таго, што падчас эпідэміі каранавірусу мы дапамагалі раёну ў дастаўцы грамадзян  60+ да месцаў вакцынацыі, праектам было прадугледжана аказанне лячэбным установам дапамогі ў набыцці рэабілітацыйных сродкаў, – расказала Галіна Пятроўна. – На працягу гэтага года мы закупілі для Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы дзве інвалідныя каляскі. І сёння мы іх прывезлі».

Галіна Жэланава сустрэлася з калектывам райбальніцы, расказала пра дзейнасць Чырвонага Крыжа, рэалізуемы сумесны праект, работу з бежанцамі з Украіны. Старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа падзякавала шумілінскім медыкам за работу, падтрымку, за ўсё тое, што яны робяць для сваіх землякоў-пацыентаў і паабяцала надалей трымаць цесную сувязь з раёнам і аказваць пасільную дапамогу. Дзейнасць Чырвонага Крыжа накіравана ў першую чаргу на практычную рэалізацыю ідэй гуманізму, дабра і міласэрнасці, падкрэсліла Г.П. Жэланава.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *