Стартавала акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё»
«Па статыстыцы, 7 з 10 пажараў у жылым фондзе адбываюцца па віне неасцярожных курцоў. Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні з 8 па 18 лістапада па ўсёй краіне пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», – распавёў інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вадзім Півавараў.
Мерапрыемствы акцыі пройдуць у 2 этапы. Першы прадоўжыцца з 8 па 11 лістапада і закране пункты прыёму другаснай сыравіны, а таксама прамысловыя прадпрыемствы, інтэрнаты і г. д. Увазе ўдзельнікаў будуць прапанаваны тэматычныя відэаролікі пра небяспеку, якую тоіць у сабе курэнне.
Другі этап будзе праходзіць з 14 па 18 лістапада ў месцах з масавым знаходжаннем людзей. Удзельнікі змогуць праявіць сябе ў конкурсе КВЗ, спаборніцкай інтэлектуальнай гульні No smoking Quiz, конкурсе мініяцюр і іншых віктарынах. Тэмай усіх мерапрыемстваў будзе бяспека пры абыходжанні з агнём пры курэнні. Традыцыйна будзе задзейнічана паштовая рассылка бяспечнай карэспандэнцыі, а таксама званкі ад работ-нікаў МНС.
Не курыце ў ложку – захавайце сабе жыццё!