Обсуждаем проект закона о Всебелорусском народном собрании: идеи, мнения, предложения

Главное Общество

Распрацоўка новых законапраектаў прадыктавана рэалізацыяй патрабаванняў абноўленай Канстытуцыі

Галіна Каралёва, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама:

– Распрацоўка новых закона-праектаў прадыктавана рэалізацыяй патрабаванняў абноўленай Канстытуцыі. У Выбарчым кодэксе ўводзіцца адзіны дзень галасавання, што дазваляе ўпарадкаваць выбары дэпутатаў усіх узроўняў. Устаноўлены дакладны тэрмін правядзення – апошняя нядзеля лютага, што дае магчымасць скараціць колькасць выбарчых кампаній, аптымізаваць сілы і сродкі, якія трацяцца на правядзенне выбараў, а таксама пацягне за сабой скарачэнне колькасці ўтвораных камісій. Карысць тут відавочная.

Асаблівае месца ў праекце закона аб выбарчым кодэксе займае новы раздзел, які рэгламентуе выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Кандыдаты ад мясцовых Саветаў дэпутатаў кожнай вобласці выбіраюцца абласнымі Саветамі дэпутатаў з ліку дэпутатаў мясцовых Саветаў абласнога, базавага і першаснага ўзроўняў. Максімальная іх колькасць – 350 чалавек. У сваю чаргу Цэнтральная выбарчая камісія, зыходзячы з рэальнай колькасці выбаршчыкаў кожнай вобласці, вызначае для яе норму прадстаўніцтва. Максімальная колькасць дэлегатаў ад грамадзянскай супольнасці – 400 чалавек. Гэта сведчыць аб парытэтных пачатках абрання дэлегатаў ад дэпутатаў і ад сацыяльна актыўных грамадзян, якія могуць быць радавымі членамі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, гэта значыць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *