Служба 102: неделя в цифрах и фактах

Происшествия

Служба 102: тыдзень у лічбах і фактах

За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 95 заяў і паведамленняў ад грамадзян, расказаў першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў.

Раённым аддзелам Следчага камітэта па матэрыялах праверак РАУС узбуджана 7 крымінальных спраў, 6 з іх – па лініі крымінальнага вышуку.

Выяўлена 14 адміністрацыйных правапарушэнняў, 5 з якіх – за насілле ў сям’і, 4 – за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскіх месцах, адно – за дробнае хуліганства.

Праведзена 1 спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак», у ходзе якога былі правераны непаўналетнія, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.

Праведзена адпрацоўка 17 жыхароў раёна, якія маюць судзімасць. Выяўлена адно парушэнне ўмоў адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прыменена дысцыплінарнае пакаранне ў выглядзе арышту на 5 сутак.

Выяўлена 79 парушэнняў правілаў дарожнага руху і зарэгістравана адно ДТЗ (сабака нечакана выбег на праезную частку). Перавысілі дапушчальную хуткасць руху 10 вадзіцеляў, 12 пешаходаў парушылі правілы дарожнага руху.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *