Рыбалка — главное увлечение семьи Шниповых из деревни Добрино Шумилинского района

Мир увлечений Общество Семья

Галоўны ўлоў – шчасце сям’і

Некаторыя лічаць рыбалку выключна мужчынскім заняткам. І дарэмна! Азарт рыбнай лоўлі, свежае паветра – выдатная нагода сабрацца ўсім разам і адправіцца з вудамі на возера, лічыць сям’я Шніпавых з Добрына.

Рыбалка – іх агульнае сямейнае хобі. Бацькі – Аляксандр і Ганна – ловяць рыбу з дзяцінства. Да рыбалкі заахвоціліся і дочкі Алена, Вераніка і Маргарыта. Дзве старэйшыя дачкі ўжо дарослыя, а Маргарыта ходзіць у сёмы клас. Кажа, што першага карася самастойна злавіла ў пяць гадоў.

У сям’і Шніпавых рыба на стале ці ў халадзільніку ёсць заўсёды – сушаная, смажаная, вэнджаная, замарожаная. Яе прывозяць не толькі з мясцовых вадаёмаў, але і з азёр суседніх раёнаў.

З бабуляй, дзядулем, мамай і цёцямі ходзяць на рыбалку і самыя малодшанькія – пяцігадовы Улад і двухгадовы Юра (сыны Алены). Ніхто ў сям’і Шніпавых не ставіць за мэту злавіць самую вялікую рыбіну ў свеце, галоўнае – сам працэс, які прыносіць шмат пазітыўных эмоцый.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *