В День Конституции тридцать молодых шумилинцев получили паспорта

Молодёжь Общество

Анастасия Ревченко (Оболь), Алексей Столяренко и Ирина Баранова (Шумилино)

«Мы – грамадзяне Беларусі»
15 сакавіка па ўсёй краіне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Тысячы маладых людзей сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай дзяржавы: ім у рамках традыцыйнай рэспубліканскай акцыі ў святочнай атмасферы ўручаліся пашпарты Рэспублікі Беларусь.
У Шуміліне асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі, прайшлі ў гарадскім Доме культуры.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава адзначыла, што для грамадства і дзяржавы Дзень Канстытуцыі мае асаблівае значэнне. “Наша Канстытуцыя – надзейны падмурак маладой беларускай дзяржаўнасці,” — падкрэсліла Ірына Мікалаеўна. І. М. Новікава і старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС А. І. Пракоф’ева  ўручылі нацыянальныя пашпарты трыццаці маладым людзям.
На свяце трыццаць маладых людзей папоўнілі рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Членскія білеты ім уручылі выконваючы абавязкі першага сакратара райкама ГА БРСМ Андрэй Пахамовіч і ветэран камсамольскага руху Марыя Кавалёва.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *