Криминал. Происшествия

Происшествия

Радыятары
Участковаму інспектару РАУС стала вядома, што жыхарка в. Гаравыя прадае ацяпляльныя батарэі з кватэры, якая на балансе УП ЖКГ. Жанчына паспела рэалізаваць з дзяржаўнай кватэры  трыццаць секцый пашкоджаных чыгунных радыятараў і шэсць прыгодных для выкарыстання. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Пенсіянеры
Дзяжурная медсястра прыёмнага пакоя райбальніцы паведаміла ў РАУС, што ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай паступіў пенсіянер з вёскі Любічы. Хто і калі яго параніў – у гэтым разбіраліся супрацоўнікі РАУС. Аказалася, напярэдадні пацярпелы распіваў спіртныя напіткі з аднавяскоўцам, таксама пенсіянерам. Відаць, мужчыны нешта не падзялілі, таму і разгарэлася бойка. Адзін з выпівох схапіў палена і ўзяўся біць ім суседа па галаве. У выніку адзін з іх з цяжкімі траўмамі трапіў у бальніцу, а другі затрыманы супрацоўнікамі РАУС.
“Віцязь”
З дачнага дома пенсіянеркі ў Мішневічах укралі тэлевізар “Віцязь”. А зрабіў гэта мясцовы жыхар. Ён арыштаваны па іншай крымінальнай справе і знаходзіцца ў следчым ізалятары г. Віцебска.
Вандалы
Жыхару Віцебска, які прыехаў у Крывое Сяло, за ноч пашкодзілі аўтамабіль. Невядомыя хуліганы разбілі ў легкавой машыне лабавое шкло, габарытныя ліхтары, бампер. Урон складае больш за 3,5 мільёна рублёў.
“Самсунг”
У Башнёўскай школе з сумкі старшакласніцы прапаў мабільны тэлефон. З гэтай непрыемнай нагоды бацькі дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю. Прапаўшы тэлефон “Самсунг” ацэнены ў два мільёны рублёў.
Агонь
У вёсцы Ужляціна загарэўся легкавы аўтамабіль, які стаяў у гаражы.  Аўтамабіль пашкоджаны, патрабуе рамонту. А вось гараж ад агню ўдалося ўратаваць. Праводзіцца праверка.
Пажары
За студзень-люты бягучага года ў раёне адбылося 9 пажараў. Агульны ўрон – амаль 11 мільёнаў рублёў. Загінуў у агні адзін чалавек. Пашко-джаны пяць дамоў, дзве гаспадарчыя пабудовы. Супрацоўнікі па надзвычайных сітуацыях выратавалі аднаго чалавека, 17 пабудоў, матэрыяльных каштоўнасцей больш як на 88 мільёнаў рублёў.
Загінуў
Супрацоўнікі РАУС паведамілі ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях, што ў Амбросавічах ў сваім доме знойдзены мёртвы мужчына, ёсць прыкметы пажару. Па якой прычыне вясковец пайшоў з жыцця – высвятляецца.
Пакаранне
Жыхар райцэнтра ў нецвярозым стане ехаў па Шуміліне на УАЗе, які належыць ААТ “Шумілінскі льнозавод”. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў на тры гады. І ў дадатак яму прыйшлося заплаціць штраф памерам у 35 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *