Реализация Госпрограммы «Культура Беларуси на 2021-2025 годы» обсуждалась на заседании Шумилиснкого райисполкома

Главное Культура Президент

Станоўчая адзнака шумілінскай культуры

В президиуме: Пётр Подгурский, Анатолий Маркевич, Сергей Галынчик.

23 верасня на пасяджэнні райвыканкама, якое правёў кіраўнік раёна Сяргей Галынчык, абмеркавана рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады ў Шумілінскім раёне. У пасяджэнні бралі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі.

 

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава адзначыла, што сфера культуры ў раёне ўключае Раённы цэнтр культуры, які аб’ядноўвае Обальскі гарадскі Дом культуры, аўтаклуб, 9 сельскіх клубаў, 3 клубы-бібліятэкі, Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу, 2 дзіцячыя школы мастацтваў з 5 філіяламі, цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму з сеткай бібліятэк, раённы Дом рамёстваў. У 2021 годзе ў рамках рэалізацыі дзяржпраграмы асвоены 6 127 тыс. рублёў (з улікам падрыхтоўкі да «Дажынак»), за мінулы перыяд 2022 года асвоены 1300 тыс. рублёў. У сферы культуры працуюць 208 чалавек: 149 – ва ўстановах культуры, 59 – ва ўстановах адукацыі. У галіне працуюць 17 маладых людзей, з якіх 5 – маладыя спецыялісты.

Дакладчык падрабязна прааналізавала работу сферы культуры раёна, яе здабыткі, вызначыла асноўныя напрамкі дзейнасці на перспектыву.

Пра ўзровень работы галіны сведчаць пастаянныя запрашэнні шумілінскіх творчых калектываў і ўстаноў да ўдзелу ў фестывалях, конкурсах, святах, а таксама  шматлікія дыпломы за прызавыя месцы на іх.

У ходзе абмеркавання да дакладчыка паступілі пытанні. Так, Анатоля Маркевіча цікавілі перспектывы праектаў па захаванні нематэрыяльнай спадчыны, падтрымкі народных майстроў, а таксама развіцця рэгіянальных брэндаў, якія могуць прывабіць турыстаў у рэгіён. «Усе напрацоўкі работнікаў культуры шырока выкарыстоўваюцца падчас абласных і раённых фестываляў і святаў. Яны захоўваюцца ва ўстановах культуры, перадаюцца дзецям на занятках і гуртках, – адзначыла Ірына Шалахава. – Сёлета пачалася актыўная работа па стварэнні брэндаў сельсаветаў, якая выклікала цікаўнасць людзей і будзе прадаўжацца».

Кіраўнік раёна закрануў такія тэмы, як захаванасць археалагічнага помніка ў Кардоне, а таксама прыцягнення чытачоў у бібліятэкі.

Міністр культуры падчас свайго выступлення даў станоўчую адзнаку развіццю галіны ў раёне, адзначыўшы такія формы работы, як мабільная бібліятэка, маршруты якой ахопліваюць 69 вёсак, і аўтаклуб, які абслугоўвае 50  сельскіх населеных пунктаў з насельніцтвам больш за 2 тысяч чалавек, захаванне культурнай спадчыны Шуміліншчыны. Анатоль Маркевіч сказаў, што ў мадэрнізацыю ўстаноў культуры раёна ўкладзены значныя сродкі, якія павінны станоўча паўплываць на ўзровень аказання паслуг насельніцтву.

Па абмеркаваным пытанні прынята рашэнне, з улікам выказаных прапаноў, аб далейшай рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі».

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *