Уражаннямі ад патрыятычнага форума «Гэта НАША гісторыя», прысвечанага Дню народнага адзінства дзеляцца ўдзельнікі дэлегацыі нашага раёна.
Вольга Пусянкова, старшыня Шумілінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК:
– Патрыятычны форум нам паказаў, што беларусы разам – гэта вялікая сіла, якая здольная на многія добрыя справы. Тым больш, што мы адзіныя духам, думкамі, поглядамі – мы за мір, незалежнасць, працвітанне дзяржавы. Усё было прадумана да дробязяў. Тут хацелася быць, слухаць, глядзець. Патрыятычна моцным было выступленне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ну, а касцюміраванае шоў з выкарыстаннем навейшых тэхналогій і спецэфектаў, сюжэт якога будаваўся на храналагічных прынцыпах гістарычнага развіцця Беларусі – гэта прыгожа, здорава, незабывальна.
Алег Матвяйчук, дырэктар Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў:
– Мерапрыемства было грандыёзнае, маштабнае, высокага ўзроўню. Патрыятычная акцыя паказала, што мы, беларусы, адзіныя ў сваіх поглядах і памкненнях. Мерапрыемства яшчэ раз прымусіла задумацца над гісторыяй, асэнсаваць некаторыя яе факты пасля выступлення кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Дзень народнага адзінства – сімвал дзяржаўнай справядлівасці. Людзі, якія тут сабраліся, падтрымліваюць палітыку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нашу сацыяльна арыентаваную дзяржаву, якая дае магчымасць дастойна жыць і працаваць на дабрабыт краіны.