Новая футбольная площадка открылась в г.п. Оболь Шумилинского района

День народного единства Новости Образование Общество

Святочны падарунак абальчанам

  Напярэдадні Дня народнага адзінства ў г. п. Обаль, на тэрыторыі Обальскай СШ, урачыста адкрылі футбольную пляцоўку са штучным пакрыццём

Падчас цырымоніі адкрыцця старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык павіншаваў жыхароў Обалі з надыходзячым святам, адзначыўшы вялікае значэнне і глыбокія гістарычныя карані самага маладога свята нашай краіны. «Сёння Обаль – гэта сучасны пасёлак, у якім жывуць больш за 2,5 тысячы чалавек. Жыццё пасёлка не стаіць на месцы, набывае новае аблічча. Стала добрай традыцыяй напярэдадні святаў адкрываць новыя сацыяльна значныя аб’екты. У пасёлку пасля капітальнага рамонту адкрываецца дзіцячы сад, добраўпарадкоўваюцца дваровыя тэрыторыі. Сёння ў Обалі, якая славіцца спартыўнымі традыцыямі, мы адкрываем новую спартыўную пляцоўку для ўсіх жыхароў пасёлка. Ператварэнні ў пасёлку залежаць ад жадання разам ствараць у ім ўтульнасць. Будзем жыць у згодзе і ўзаемаразуменні, добрасумленнай працай будаваць будучае нашага раёна», сказаў кіраўнік раёна.

Намеснік генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблагаз» Святлана Волкава нагадала, што ў пасёлку дзейнічае адно з падраздзяленняў прадпрыемства – торфаўчастак УП «Віцебскторф», павіншавала абальчан са святам і ўручыла дырэктару школы Аляксандру Сачыўку сертыфікат на тысячу рублёў для набыцця спартыўнага інвентару.

Права перарэзаць чырвоную стужку даецца кіраўніку раёна Сяргею Галынчыку, в. а. старшыні Обальскага сельвыканкама Сяргею Мураўёву, дырэктару школы Аляксандру Сачыўку і вучню школы – прызёру рэспубліканскіх спаборніцтваў «Скураны мяч» Назару Фандарэнку, які, дарэчы, забіў першы гол у вароты новай пляцоўкі.

На пляцоўцы пачаўся першы матч паміж аматарамі футболу, а госці накіраваліся ў школьны дворык, дзе іх чакалі шматлікія выставы і канцэртная праграма, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

 

Сучаснае міні-футбольнае поле са штучным газонам з’явілася ў Обальскай СШ на месцы старой спартыўнай пляцоўкі. Гэта вельмі радуе не толькі обальскіх школьнікаў, але і ўсіх аматараў актыўнага ладу жыцця, якія жывуць у пасёлку. Спартыўная пляцоўка пабудавана ў рамках праграмы развіцця футболу пры падтрымцы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футболу», аддзела па адукацыі райвыканкама і Шумілінскага ДРБУ №204.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *