Шумилинский район принял участие в марафоне «Единый»

Главное День народного единства Общество

У Віцебскай вобласці па ініцыятыве абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праходзіць грамадзянска-патрыятычны марафон «Адзіны». Ён стартаваў 1 верасня ў г. Паставы і ўжо прайшоў па заходніх раёнах вобласці.  9 верасня Шумілінскі раён прымаў эстафету ад Гарадоцкага раёна.

 

Падчас марафону ў кожным раёне Віцебшчыны асобы, якія праявілі сябе ў розных сферах, праносяць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – сімвал, які яднае ўсіх беларусаў, і перадаюць ручнік з унікальным арнаментам свайго рэгіёна.

Ля помніка героям-артылерыстам у аграгарадку Мішневічы дэлегацыя Гарадоцкага раёна перадала Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і ручнікі шумілінцам. У ходзе акцыі адбыўся інтэрнэт-челендж «17», падчас якога ўдзельнікі семінара ідэалагічных работнікаў стварылі інсталяцыю ў форме лічбы 17. Прысутныя выканалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Да рэгіянальных ручнікоў далучаны і шумілінскі ручнік, вышыты майстрамі раённага Дома рамёстваў.

DCIM100MEDIADJI_0002.JPG

«Марафон мае вялікае значэнне для ідэі яднання, сувязі пакаленняў і захавання гістарычнай памяці. Гэта спрыяе ўмацаванню стасункаў паміж рэгіёнамі, развіццю супрацоўніцтва і грамадскага руху. Ідэя адзінства – гэта не толькі агульныя погляды, але і цесная сувязь як гістарычных падзей, так і актыўных дзеянняў культурнага, духоўнага і стваральнага характару. Маштабнасць марафону, яго пазітыўны настрой і творчы ўздым ствараюць атмасферу дабра і гасціннасці», – гаворыцца ў прывітанні ўдзельнікам марафону кіраўніка раёна, якое зачытала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

Гарадоцкія школьнікі і навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа разам з вучнямі Мішневіцкай школы правялі дыялог «Адзінства народу – сіла Беларусі», падчас якога абмеркавалі актуальныя пытанні гісторыі і сучаснасці нашай краіны, пытанні развіцця маладзёжнага руху.

Другі этап марафону адбыўся на мосце, які злучае шумілінскую вёску Мікалаева і бешанковіцкі аграгарадок Улу.  Высока над паўнаводнай Заходняй Дзвіной, якая з’яўляецца мяжой паміж Шумілінскім і Бешанковіцкім раёнамі, прадстаўнікі Бешанковіцкага раёна сустракалі шумілінскую дэлегацыю хлебам-соллю і вітальнай народнай песняй. Дзяржаўны сцяг Беларусі і рэгіянальныя ручнікі былі перададзены ў Бешанковічы, каб на наступны дзень прадоўжыць марафон па раёнах вобласці, які фінішуе ў Віцебску 17 верасня – у Дзень народнага адзінства.

 

 

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *