Проверки по объектам АПК Шумилинского района выявили нарушения

Закон Происшествия Сельское хозяйство

Захаванасць на аб’ектах АПК: Трое вартаўнікоў адсутнічалі на рабоце

  Каб папярэдзіць крадзяжы з аб’ектаў АПК, супрацоўнікі РАУС ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі суб’ектамі праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне правапарадку, дысцыпліны на рабочых месцах, на захаванасць сельскагаспадарчай тэхнікі і матэрыяльных рэсурсаў.

Так, па выніках маніторынгаў аб’ектаў аграпрамысловага комплексу былі выяўлены недахопы тэхнічнай умацаванасці і арганізацыі вартавой аховы, па якіх накіраваны прадстаўленні для ліквідацыі прычын і ўмоў, што садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў. У ходзе маніторынгу ўстаноўлены  тры факты адсутнасці вартаўнікоў на рабочых месцах.

Падчас прафілактычных гутарак з работнікамі сельгаспрадпрыемстваў супрацоўнікі РАУС заўсёды тлумачаць, што Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за дробны крадзеж прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 13 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж) у залежнасці ад сумы прычыненага ўрону прадугледжана пазбаўленне волі ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей КУЗНЯЦОЎ, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *