Сколько стоят учебники на 2022/2023 учебный год?

Новости Образование Общество

Колькі прыйдзецца заплаціць бацькам за школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе?

Стала вядомая сума, якую трэба заплаціць за карыстанне падручнікамі ў новым 2022/2023 навучальным годзе.

Кошт за карыстанне школьнай вучэбнай літаратурай разлічваецца зыходзячы з базавай стаўкі. Пастановай Саўміна №839 ад 24.06.2011 года плата за карыстанне вучэбнікамі ўстаноўлена на ўзроўні 50% ад базавай велічыні (БВ з 1 студзеня 2022 года складае 32 рублі).

Такім чынам, кошт карыстання школьнымі падручнікамі складзе

16 рублёў. У параўнанні з мінулым годам, калі базавая велічыня складала 29 рублёў, цана павялічылася ўсяго на 1,5 рубля.

Скідка на аплату за карыстанне школьнымі вучэбнікамі прадугледжана для мнагадзетных сямей – яны аплачваюць 50% ад сумы (8 руб.).

Унесці аплату за школьныя падручнікі можна праз інфакіёск, у аддзяленні банкаў, на пошце, з дапамогай сістэмы плацяжоў «Разлік» (АРІП).

Аплаціць вучэбнікі і перадаць квітанцыю ў школу трэба да 1 кастрычніка.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *