Жніво – справа агульная
Уборка зерневых і зернебабовых, рапсу – гарачы час не толькі для сельскіх працаўнікоў. Гэта час, калі ўсё зацікаўленыя структуры трымаюць на кантролі ход жніва. На мінулым тыдні перад пачаткам уборачнай кампаніі прайшоў сумесны рэйд, у якім бралі ўдзел памочнік пракурора Шумілінскага раёна Аляксей Шчарбакоў, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Бунто, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў і карэспандэнт газеты.
Перад пачаткам рэйду было адзначана, што дробязей падчас жніва не бывае. «Спраўнасць тэхнікі, выкананне ўсіх нарматыўных дакументаў і, зразумела, працоўная дысцыпліна. Толькі пры гэтых умовах жніво можна прайсці якасна і найкарацейшыя тэрміны, – падкрэсліў Аляксей Шчарбакоў. – Таму рэйды будуць праходзіць штодзённа».
Падчас рэйду былі наведаны мехмайстэрні ў «АграБаравінцы» і «Лаўжанскім». У першую чаргу правяралі гатоўнасць тэхнікі да жніва. Адзначым, што кожны з удзельнікаў рэйду маніторыў сітуацыю па свайму кірунку. Так, ратавальнікаў хвалявалі пытанні пажарнай бяспекі, абучанасць людзей паводзінам пры надзвычайных сітуацыях, былі правераны вогнетушыцелі. А вось дзяржаўтаінспектар найперш глядзеў на тэхнічны стан тэхнікі, наяўнасць тэхагляду. Работнік пракуратуры цікавіўся літаральна ўсімі падрабязнасцямі будучага жніва, правяраў выкананне патрабаванняў аховы працы, бяспекі працы, нават пытаўся ў механізатараў пра настрой.
Усе ўзнікаючыя пытанні былі адрасаваны кіраўнікам гаспадарак, якія і тлумачылі нюансы. Таксама падчас рэйду сустрэліся з камбайнерам «Райаграсэрвісу» Іван Шумскім (на здымку), які ўбіраў рапс на палетках ля Добрына. Падчас праверкі былі зроблены заўвагі, якія неабходна ліквідаваць у самы кароткі час. Жніво прыспешвае.
Па выніках рэйду прыняты меры рэагавання.
Алесь САКАЛОЎ.