«Папярэдзіць пра небяспеку!» – такая мэта рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «Летні патруль», падчас якой супрацоўнікі МНС і члены БРСМ, да якіх па меры неабходнасці далучаюцца работнікі таварыства ратавання на водах, лясной службы, узмацняюць меры прафілактыкі.
У рэйды ў лясы і на тарфянікі члены акцыі пераважна накіроўваюцца, калі ў лясах з’яўляюцца ягады і грыбы, каб выявіць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі і ачагоў узгарання, нагадаць людзям, як паводзіць сябе на прыродзе і як дзейнічаць на выпадак лясных пажараў.
На мінулым тыдні лясны патруль з ліку работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Шумілінскага лясгаса, актывістаў БРСМ з Шумілінскай СШ №2 і раённай газеты працаваў у лясных масівах вёсак Лескавічы (каля возера) і Гаравыя, па месцах адпачынку ў лесе.
Акцыя «Летні патруль» прадоўжыцца да 31 жніўня, падчас якой будзе праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа, раздавацца лістоўкі аб правілах бяспекі на водных аб’ектах, купанні ў месцах неарганізаванага адпачынку, беражлівых адносін да лясных рэсурсаў.
Нагадаем, што праект рэалізуецца з 2015 года ў рамках пагаднення МНС і БРСМ. Ён спрыяе павышэнню ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці сярод усіх узроставых груп насельніцтва, у першую чаргу дзяцей і моладзі.
Алена КАРПУШЭНКА.