Хозяйства Шумилинского района приступили к весенним полевым работам

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Першыя ў вобласці па сяўбе канюшыны
Дадае гонару нашаму раёну, што па падсеву шматгадовых траў мы на першым месцы ў вобласці. Калі на Віцебшчыне на 14 сакавіка падсеяна 33% да патрэбнага, то ў нашым раёне – 103%.
“Сеем канюшыну, насення ёсць 40 тон, – тлумачыць начальнік ад-дзела інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу С. П. Басаў. – Падсяваем ў асноўным пад азімыя зерневыя, іх раней ўбіраем і канюшына добра ідзе ў рост”.
За дзень ў раёне падсяваем каля 180 гектараў. Напрыклад, 13 сакавіка толькі ў “Сіроцінскім” падсеялі 85 гектараў. Увогуле гэтая гаспадарка лідзіруе ў раёне – тут на 14 сакавіка падсеяна 171% да патрэбнага. У “Прыазёрным міры” і “Лаўжанскім” – адпаведна 156% і 142%.
У аўтсайдэрах аказаліся “АграБаравінка” і “Шумілінскі райаграсэрвіс”, дзе падсеяна канюшыны 35% і 29% адпаведна.
“Пакуль трымае падэшва, канюшыну будзем працягваць сеяць, – гаворыць Сяргей Пятровіч. – Канюшына карысная тым, што ўтрымлівае многа бялку. Акрамя гэтага, каранёвая сістэма назапашвае азот, якім узбагачае глебу”.
І арганіку вывозім, і калій
Зараз сельгаспрадпрыемствы нашага раёна не толькі падсяваюць канюшыну, але і ўносяць хлорысты калій пад шматгадовыя травы і пад яравыя зерневыя. Усяго ўнесена угнаенняў на 337 гектарах. Але гэта менш чым палова да патрэбнага. Таму, на думку галоўнага аграхіміка Шумілінскага раёна Алесі Казловай, гэту работу трэба актывізаваць.
На базу мінеральных угнаенняў штотыднёва паступаюць тукі. На 14 сакавіка іх тут налічвалася 3100 тон. Кожны дзень гаспадаркі вывозяць з базы ўгнаенні. Першачарговая ўвага хлорыстаму калію – яго вывезена 1157 тон.
“Забіраюць гаспадаркі з базы азотныя і фосфарныя ўгнаенні, КАС, – гаворыць Алеся Казлова. – Больш за ўсіх забяспечаны тукамі “Лаўжанскае” – 49%, “Прыазёрны мір” і “АграБаравінка” – па 40%. Дрэнна вывозяць мінеральныя ўгнаенні “Мішневічы” – усяго 7% да патрэбнага”.
Дарэчы, раёну пад веснавую сяўбу патрэбна 9700 тон тукаў у дзеючым рэчыве. Пакуль ёсць толькі 4138 тон (43% да патрэбнага).
Працягваецца работы па вывазцы арганікі. Усяго па раёне вывезена яе 212 тысяч тон, або 77% да патрэбнага. Перавыканалі даведзены план у “Прыдзвінскім”, блізкія да завяршэння “Ульскі” і “АграБарвінка”. А вось “Мішневічы” ў “хвасце” раённай зводкі – тут вывезена арганікі менш за палову да патрэбнага.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *