Сёння ў Беларусі ўздыму захворвання няма, краіна знаходзіцца ў міжэпідэмічным перыядзе. Аднак, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, вельмі насцярожвае сітуацыя з ростам захворвання ў іншых краінах. За мінулы тыдзень па зарэгістраваных новых выпадках тыдзень да тыдня ў ЗША +5%, Германія +23%, Бразілія +37%, Італія +61%. Такім чынам, няма падстаў расслабляцца. Уздым захворвання ў Беларусі прагназуецца на восень. Вывад які? Неабходна вакцынацыя!
Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч тлумачыць, каму і якой вакцынай варта прышчапіцца і якім прэпаратам прайсці рэвакцынацыю:
– Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўсім, асабліва людзям з груп рызыкі, актыўна рэвакцынавацца. Вакцыны і для поўнага курсу, і для рэвакцынацыі (бустэрызацыі) дастаткова. У наяўнасці ёсць «Спадарожнік V», «Спадарожнік Лайт», кітайская вакцына «Vero Cell».
Па стане на 15 ліпеня ў Шумілінскім раёне поўны курс вакцынацыі прайшлі 70,15 % (11 800 чалавек), бустэрызацыі – 31,45% (3711 чалавек)».
Вакцынавацца можна ў паліклініцы ЦРБ у прышчэпачным кабінеце 1.11 (першы паверх паліклінікі) ў будні – з 8.00 да 16.00, у суботу – з 9.00 да 14.00. Тэлефон для даведак 5-25-96. Таксама прышчэпку зробяць ва ўсіх амбулаторыях па месцы жыхарства ўрачы агульнай практыкі.
Нагадаем, што асноўная (пярвічная) вакцынацыя супраць COVID-19 – гэта курс вакцынацыі, які праводзіцца пацыенту ўпершыню. Бустэрная вакцынацыя (рэвакцынацыя) – гэта курс вакцынацыі, які ўключае ўвядзенне адной дозы вакцыны і праводзіцца пацыенту праз 6 і больш месяцаў пасля асноўнай (пярвічнай) вакцынацыі і (або) раней праведзенай бустэрнай вакцынацыі.
«Асноўная (пярвічная) вакцынацыя для асоб 12-17 год і цяжарных складаецца з дзвюх доз «Vero Cell» (Кітай), – зазначае Святлана Лінкевіч. – Для асоб 18 год і старэй – з адной дозы «Спадарожніка Лайт» ці дзвюх доз вакцыны «Спадарожнік V», «Vero Cell» (Кітай) ці «КовіВак».
Бустэрная вакцынацыя супраць COVID-19 праводзіцца асобам 18 гадоў і старэй з выкарыстаннем вакцын «Спадарожнік ЛАЙТ» ці «Спадарожнік V»».
Бустэрная вакцынацыя праводзіцца ў наступным парадку:
пасля скончанай асноўнай (пярвічнай) вакцынацыі, праведзенай вакцынамі «Спадарожнік V», «Vero Cell», «КовіВак», выкарыстоўваецца вакцына «Спадарожнік ЛАЙТ»;
пасля скончанай асноўнай (пярвічнай) вакцынацыі, праведзенай вакцынай «Спадарожнік ЛАЙТ», выкарыстоўваецца кампанент 2 вакцыны «Спадарожнік V»;
пасля першай бустэрнай вакцынацыі, праведзенай вакцынай
«Спадарожнік ЛАЙТ», выкарыстоўваецца кампанент 2 вакцыны «Спадарожнік V»;
пасля першай бустэрнай вакцынацыі, праведзенай вакцынай «Vero Cell», выкарыстоўваецца кампанент 1 вакцыны «Спадарожнік V» або
«Спадарожнік Лайт»;
пасля другой бустэрнай вакцынацыі, праведзенай кампанентам 2 вакцыны «Спадарожнік V», выкарыстоўваецца кампанент 1 вакцыны «Спадарожнік V»;
пасля другой бустэрнай вакцынацыі, праведзенай кампанентам 1 вакцыны «Спадарожнік V», выкарыстоўваецца кампанент 2 вакцыны «Спадарожнік V».
Бустэрная вакцынацыя супраць COVID-19 у перыяд цяжарнасці і груднога кармлення праводзіцца з выкарыстаннем вакцыны «Vero Cell».
Вакцынацыя праводзіцца пасля інфармавання пацыента. Яна можа быць зроблена пасля выздараўлення пацыента ў перыяд, які вызначаецца цяжкасцю цячэння вострага захворвання, у тым ліку перанесенай COVID-19, і складае 2-8 тыдняў пасля выздараўлення. Пасля перанесенага захворвання ў лёгкай форме вакцынацыя можа праводзіцца не раней, чым праз 2 тыдні пасля выздараўлення. Калі захворванне перанесена ў сярэдняцяжкай форме, то вакцынацыя можа праводзіцца не раней, чым праз 4 тыдні, у цяжкай форме – не раней, чым праз 6 тыдняў. Калі пацыент перанёс цяжкую форму
захворвання з ускладненнямі, то правядзенне вакцынацыі магчыма не
раней, чым праз 8 тыдняў пасля выздараўлення.
Медыкі лічаць мэтазгодным выконваць мінімальны інтэрвал у 2 тыдні
паміж увядзеннем вакцыны супраць COVID-19 і любой іншай вакцыны.
Лячэбна-прафілактычны курс імунізацыі супраць шаленства,
экстранная прафілактыка слупняку і вакцынацыя супраць іншых
інфекцый па эпідэмічных паказаннях праводзяцца па жыццёвых
паказаннях, незалежна ад таго, за колькі часу да гэтага была распачата (скончана) вакцынацыя супраць COVID-19.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.