Фестывальная мазаіка
Шумілінская дэлегацыя на міжнародным музычным форуме была прадстаўнічай. Шумілінцы бралі ўдзел у многіх конкурсах і выставах. Госці «Славянскага базару» мелі магчымасць пазнаёміцца ў Шуміліншчынай на раённым панадворку, набыць эксклюзіўныя сувеніры на выставе-продажы раённага Дома рамёстваў, пазнаёміцца з творчасцю шумілінцаў на шматлікіх фестывальных пляцоўках. Трэба адзначыць, што прадстаўнікі устаноў культуры нашага раёна годна выступілі у конкурсах, якія праводзіліся ў рамках XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Паспяхова выступіў у V Міжнародным фестывалі- конкурсе барабаншчыц і мажарэтак узорны ансамбль барабаншчыц і мажарэтак «Экспрэсія» Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў і атрымаў дыплом I ступені ў намінацыі «Паказ на подыуме “Барабан” (кадэткі)»
Творчы калектыў дзяржаўнай установы культуры «Шумілінскі раённы Дом рамёстваў» стаў лаурэатам I ступені ў намінацыі «Рэканструкцыя і сцэнічны паказ вясельнага строю рэгіёна» У прэзентацыі касцюмаў прыняў удзел народны ансамбль «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў
Еўгенія Шарыпава (Шумілінскі раённы Дом рамёстваў) ўзнагароджана дыпломам II ступені ў конкурсе малюнка і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «СуперМатрошка» у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць».
У абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі «А музыкі граюць, граюць…» дыпломам за зберажэнне і захаванне музычнай спадчыны адзначаны народны сямейны ансамбль «Забава» філіяла «Лаўжанскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Шумілінскі раённы цэнтр культуры» ў намінацыі «Ансабмль народных інструментаў», дыплом атрымаў і Валерый Першукевіч ў намінацыі «Лепшы гарманіст».
Фото телеграм-канала «Шумилинское соловьи».