Первый студотряд приступил к работе в Шумилинском районе

Молодёжь Новости

«Чыстая планета» – за чысціню і экалогію роднага горада

Учора, 13 чэрвеня, да работы на базе УП ЖКГ прыступіў студэнцкі экалагічны атрад «Чыстая планета» імя Героя Савецкага Саюза М. К. Спірыдэнкі. Пуцёўку ў працоўнае лета атраду ўручыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вікторыя Бяляева.

Пяць хлопцаў і дзяўчат з райцэнтра будуць працаваць з 13 да 30 чэрвеня на добраўпарадакаванні нашага гарадка.

Наогул, сёлета запланавана арганізацыя чатырох студатрадаў: акрамя УП ЖКГ, 20 чалавек будуць працаваць у Шумілінскай ПМК-70, 5 чалавек у Шумілінскім лясгасе, 5 чалавек у СУП «Лаўжанскае».

Дарэчы, ўся неабходная інфармацыя аб працаўладкаванні змешчана на інфармацыйных стэндах ва ўстановах адукацыі.

З 2022 года на афіцыйным Тэлеграм-канале «Студатрады Беларусі» запушчаны чат-бот. Перайшоўшы па QR-коду, маладыя людзі змогуць запоўніць анкету для працаўладкавання і атрымаць неабходную інфармацыю аб студатрадаўскім руху ў Беларусі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *