МЧС. Внимание — подготовке оздоровительных лагерей

Безопасность Новости Образование

Сумесны рэйд: Увага – пажарнай бяспецы ў дзіцячых лагерах

Літаральна праз некалькі дзён адчыняць свае дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Зараз ідуць апошнія прыгатаванні. Раённыя службы праводзяць маніторынгі па сваіх сферах дзейнасці.

 

Так, гатоўнасць пажарнай сістэмы да летняга аздараўленчага сезона ў загарадным дзіцячым аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь», які размешчаныў вёсцыЛескавічы, праверыў галоўны дзяржаўны інспектар па пажарным наглядзе Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сасновічпадчас сумеснага рэйду з карэспандэнтам газеты «Герой працы».

Падчас маніторынгу Андрэй Іванавічу першую чаргу пільную ўвагу звярнуў на стан электраабсталявання памяшканняў, тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны, праверыў наяўнасць вогнетушыцеляў і ўтрыманне шляхоў эвакуацыі.

Па выніках маніторынгу кіраўніку аб’екта былі ўручаны рэкамендацыі з прапановамі аб ліквідацыі недахопаў да пачатку работы ўстановы ў якасці лагера з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.

Таксама ў рамках сустрэчы з начальнікам лагера праведзена гутарка, падчас якой даведзены асноўныя патрабаванні Правілаў пажарнай бяспекі для лагераў, агучаны дзеянні пры пажары, адпрацаваны Правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *