Форум «Наследие Беларуси»

Культура Общество

«Спадчына Беларусі»

28-30 красавіка ў Мінску ў Палацы культуры прафсаюзаў прайшоў маштабны турыстычны форум «Спадчына Беларусі», арганізатарам якога выступіла ФПБ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый.

Пераважная частка праграмы была прысвечана гістарычнаму турызму. Выставачная экспазіцыя Віцебскай вобласці складалася з гісторыка-культурнага, ваенна-патрыятычнага і прамысловага блокаў, былі прадстаўлены рэпрадукцыя крыжа Ефрасінні Полацкай, друкарскі станок Францыска Скарыны, пячатка Ефрасінні Полацкай, гістарычныя манеты і многае іншае.

Прамысловы турызм Віцебшчыны прадставілі абутковы холдынг «Марка», Аршанскі льнокамбінат, Віцебская бройлерная птушкафабрыка, Віцебскі футравы камбінат і інш. З рэкламай канцэртаў выступіла Дырэкцыя міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №33 ад 06.05.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *