В Шумилино заложили Аллею памяти

Молодёжь Общество

«Алея памяці»

Напярэдадні 77-годдзя з дня Вялікай Перамогі прайшла эколага-патрыятычная акцыя «Алея памяці», падчас якой вучні 6 «А» класа Шумілінскай СШ №1, узброіўшыся рыдлёўкамі і граблямі, дружна прыбралі мінулагоднюю лістоту, а пасля пасадзілі 20 каштанаў, 15 чырвоных дубоў і  жывую агароджу ля помніка воінам-землякам.

З добрым настроем працавалі на пасадцы саджанцаў дрэў дзеці і бацькі. Сумесная дзейнасць даставіла масу прыемных момантаў, кожны ўнёс  уклад у азеляненне тэрыторыі і захаванне навакольнага асяроддзя роднага пасёлка!

Акцыя «Алея памяці» дае магчымасць захаваць памяць пра гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і аб’яднаць розныя пакаленні, перакананы старшыня Светласельскага сельсавета Людміла Васільева і начальнік аддзела ЗАГСа райвыканкама Ірына Якаўлева, пад кіраўніцтвам якіх прайшло мерапрыемства.

Вольга КОЦІКАВА,

пазаштатны карэспандэнт.

Надрукавана ў №33 ад 06.05.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *