Шумилинские спортсмены участвовали в «Мяч над сеткой» и других соревнованиях

Молодёжь Новости Общество

 

«Мяч над сеткай»

На мінулым тыдні ў Шумілінскай СДЮШАР прайшлі гульні рэспубліканскіх спаборніцтваў па валейболе «Мяч над сеткай». У Шуміліна прыехалі каманды з Баранавіч, Мазыра, Мінска і Гродна. Шумілінская каманда паказала характар у кожным матчы, чаплялася за ачкі, праўда вырваць перамогу не змагла. Найлепшых слоў заслужылі нашы валейбалісткі Вікторыя Шкулава і Дар’я Абраменка, якія на спаборніцтвах паказалі максімум сваіх навыкаў і ўменняў. Як адзначыла трэнер Людміла Харкавец,  дзяўчаты на турніры набылі вялікі гульнявы вопыт, які ў далейшым будзе прыступкай для перамог.

 

Грэка-рымская барацьба

У Віцебску прайшло першынство Беларусі па грэка-рымскай барацьбе. Нашы землякі заваявалі 4 медалі.

Абальчанін Яўген Ліпчанка перамог у вагавой катэгорыі 38 кг. У Анатоля Анцупава з Обалі трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 44 кг. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.

У шумілінскіх барцоў, якіх трэніруе Юрый Сцяпанаў, два прызавыя месцы: Дзяніс Сініцкі стаў першым у вагавой катэгорыі 75 кг, Данііл Булах – трэцім у вагавой катэгорыі 68  кг.

*    *     *

Віцебск прымаў удзельнікаў абласных спаборніцтваў      «Алімпійскія дні моладзі па грэка-рымскай барацьбе».

Выхаванцы Пятра Ганушчанкі «ўзялі» тры медалі. Цімафей Карасёў перамог у вагавой катэгорыі 60 кг, Анатоль Анцупаў стаў другім у вагавой катэгорыі 44 кг, Арсеній Лосеў – трэцім у вагавой катэгорыі 80 кг.

Шумілінскія барцы Дзяніс Сініцкі і Данііл Булах заваявалі другія месцы.

 

Мнагабор’е

У Шуміліне прайшлі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы па мнагабор’і «Абаронца Айчыны»  сярод юнакоў прызыўнога і дапрызыўнога ўзросту. За перамогу змагаліся каманды з усіх сярэдніх школ раёна. У праграму спаборніцтваў уваходзілі стральба з пнеўматычнай зброі, кіданне гранаты, падцягванне і бег.

У юнакоў дапрызыўнога ўзросту перамог Валянцін Кірык (Обальская СШ), другое месца ва Уладзіміра Уладзімарэнкі  (Обальская СШ), трэцяе – Арцёма Іспянькова (СШ №1); у старэйшай узроставай групе  перамогу святкаваў Андрэй Сцепаненка  з СШ №1, другі вынік у Кірыла Сакалова з Кардонскай  СШ, трэці – у Канстанціна Недарэзава з СШ №2.

У агульным заліку спаборніцтваў  перамаглі хлопцы з Обальскай СШ (настаўнік фізкультуры В. А. Гусакоў), другое месца ў СШ №1 (А. А. Лялюга, Ю. М. Мясаедаў), трэцяе – у Кардонскай СШ (С. П. Вашадок).

 

Шашкі, шахматы

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры ў рамках абласной спартакіяды прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках і шахматах сярод падлеткаў па месцы жыхарства.

У спаборніцтвах па шахматах прызавая тройка наступная: першае месца – Яўгенія Кісялевіч і Дзмітрый Сівіцкі (абодва з СШ №1), другое – Марыя Дземянёва (СШ №2) і Максім Баграцоў (Мікіціхінская СШ), трэцяе –Дзіяна Лейчанка (СШ №1) і Дзмітрый Сазанавец (СШ №2).

У спаборніцтвах па шашках перамогу святкавалі Соф’я Цімашэнка з СШ №1 і Арцём Галуза з Мікіціхінскай СШ, другімі сталі –  Алена Жыгунова з СШ №2 і Максім Канстанцінаў з Башнёўскай школы, трэція –Ульяна Шур з Башнёўскай школы і Сяргей Каралёў з Мікіціхінскай СШ.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №31 ад 26.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *