Посевная идет полным ходом в КУСХП «Улльский»

Общество Сельское хозяйство

Сяўбою дыхаюць палеткі

 Хаця вясна пакуль не радуе цяплом, але ж падсохлыя палеткі гатовы прыняць зярняты. І ў «Ульскім» актывізавалі вясеннія работы.«Паліва ёсць, насення дастаткова, – кажа дырэктар гаспадаркі Валянціна Лабейка. – Нядаўна праз “Віцебскі аблсэрвіс” атрымалі 70 тон калійных угнаенняў. Разлічвацца будзем грашыма, што выручым ад продажу зерня будучага ўраджаю. На адным полі працуюць адразу два агрэгаты – спачатку РДУ раскідвае калій, а следам – пасяўны агрэгат».

Ва ўрочышчы Рыпіншчына сустракаемся з мясцовым механізатарам Васілём Аглушэвічам. «Працую ў гаспадарцы амаль дваццаць гадоў, – кажа Васіль. – Бывала, і горшыя вёсны былі – з дажджамі і замаразкамі. А сёлета хаця і холадна, але ж, бачыце, палеткі ля Заходняй Дзвіны сухія. Працую з раніцы да цёмнага. На трохмятровым пасяўным агрэгаце паспяваю засеяць па 17-19 гектараў».

На дапамогу Васілю Аглушэвічу з УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» на некалькі дзён на шасцімятровым пасяўным агрэгаце прыехаў  Міхаіл Бібкін. Так бы мовіць, на прарыў. Пакуль палеткі райаграсэрвісу падсыхаюць, дык чаму б не дапамагчы суседзям?

У КУСГП «Ульскі» мяркуюць засеяць  470 га яравых зерневых і зернебабовых, 230 га кукурузы, 50 га рапсу. На раніцу ўчарашняга дня было засеяна 242 гектары (51,5% да плана).

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №30 ад 22.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *