В Шумилинском районе прошел конкурс среди техников-осеменаторов

Молодёжь Сельское хозяйство

Першае месца – у Веранікі Сіняковай

На малочнатаварнай ферме Непароты ААТ «Прыазёрны мір» прайшоў раённы конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод тэхнікаў-асемянатараў па штучным асемяненні жывёлы.

Конкурс складаўся з дзвюх частак: практычнай (яна была пройдзена напярэдадні ў кожнай з гаспадарак раёна) і тэарэтычнай, дзе тэхнікі-асемянатары рашалі тэставыя заданні, якія тычыліся многіх тонкасцяў у рабоце асямянатара.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу ўлічваліся санітарны стан пунктаў штучнага асемянення, вынікі работы за мінулы год. Так, у ААТ «Ляжні» ў мінулым годзе выхад цялят на сто кароў склаў 72 галавы, ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» – 65 галоў, КУСГП «Мішневічы» – 63.

Па выніках усіх этапаў конкурсу першае месца было прысуджана Вераніцы Сіняковай з ААТ «Ляжні». Дарэчы, яна самы малады тэхнік-асемянатар у раёне. Усяго на два балы менш набраў тэхнік-асемянатар з УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Аляксандр Карпушэнка. Трэцяе месца – у Сяргея Арцем’ева з КУСГП «Мішневічы».

Пераможцы атрымалі граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. Таксама старшыня райкама Вольга Пусянкова ўручыла суцяшальныя прызы ўсім дзесяці ўдзельнікам раённага конкурсу і, жадаючы ўсім поспехаў у рабоце, сказала: «Памятайце: колькасць малака, якую прынясуць каровы, залежыць перш за ўсё ад вас, а потым ужо ад даяркі. Спадзяемся на вашы старанне і адказнасць». Па-за конкурснай праграмай найбольш вопытныя спецыялісты гаспадарак падзяліліся сваім вопытам.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №29 ад 19.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *