Шчаслівыя разам
Конкурс сярод мнагадзетных сямей ладзіць камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, у рэгіёнах – Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва згодна з праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гг.
У сувязі з эпідсітуацыяй сёлета ён у раёне праходзіў дыстанцыйна: пяць сямей прадстаўлялі на суд журы мультымедыйную прэзентацыю з заданнямі па тэмах: «Радавод» (візітная картка сям’і, яе каштоўнасці і традыцыі) і «Мая сям’я – мая краіна» (актыўная жыццёвая пазіцыя членаў сям’і, свет захапленняў, поспехі і дасягненні). Пераможцай раённага этапа стала сям’я Рабушавых з райцэнтра. Яна прадставіць Шуміліншчыну на абласным конкурсе «Сям’я года-2022».
Поўнасцю матэрыял чытвайце ў №29 ад 19.04.2022 г.