Аграгарадок Мікіціха. Удзел у сесіі сельскага Савета і прыём грамадзян
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова – часты госць у нашым раёне. Дэпутат рэгулярна ўдзельнічае ў раённых мерапрыемствах, у пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта і сесіях райсавета, праводзіць сустрэчы з насельніцтвам. На мінулым тыдні Ірына Міхайлаўна прыняла ўдзел у сесіі Мікіціхінскага сельскага Савета, а пасля правяла сустрэчу з мясцовым актывам і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.За дапамогай да дэпутата ў вырашэнні праблем звярнуліся тры чалавекі. Так, у жыхара райцэнтра затапіла ўчастак грунтовымі водамі, і ён пераканаўча просіць аказаць садзейнічанне. Работнкі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў узняў праблему нявыплаты заработнай платы. Ад імя жыхароў вёскі Добрына паступіла просьба разгле-дзець пытанне аб магчымасці захаваць у вёсцы бібліятэку, бо разглядаецца пытанне аб яе закрыцці.
І. М. Палякова паабяцала знайсці кампрамісныя рашэнні. Усе ўзнятыя пытанні знаходзяцца на асабістым кантролі дэпутата. Пра прынятыя рашэнні заяўнікі будуць праінфармаваны.
Алена КАРПУШЭНКА.